МЗС Чэхіі абурылася дзеяннямі Расіі

Міністэрства замежных спраў Чэхіі катэгарычна адмаўляе ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы Чэшскай Рэспублікі ў звязку з адкрыццём Следчым камітэтам Расіі крымінальнай справы супраць муніцыпальных уладаў Прагі з-за дэмантажу помніка савецкаму маршалу Коневу.
Помнік маршалу Коневу

Помнік маршалу Коневу

Пра гэта гаворыцца ў заяве чэшскага знешнепалітычнага ведамства, якая апублікавана 10 красавіка.

«Міністэрства замежных спраў Чэхіі катэгарычна адмаўляе ўмяшанне дзяржаўных органаў РФ ва ўнутраныя справы Чэшскай Рэспублікі. Калі ўлады Расеі прадоўжаць свае канфрантацыйныя заявы і дзеянні ў такім жа духу, гэта стане сігналам таго, што яны страцілі інтарэс да развіцця ўзаемавыгодных дачыненняў паміж нашымі краінамі», – сказана ў афіцыйнай заяве.

У МЗС падкрэслілі, што мясцовае самакіраванне ў Чэхіі «ёсць неад’емнай часткай канстытуцыйнага ладу» і судовы пераслед дэмакратычна абраных прадстаўнікоў замежнай дзяржавай за выконванне іх мандату недапушчальны.

МЗС таксама звяртае ўвагу на тое, што Чэхія паважае ўсіх загінуўшых чырвонаармейцаў, якія змагаліся за вызваленне краіны ў час Другой сусветнай вайны, і нагадвае, што акрамя расіян, за вызваленне тагачаснай Чэхаславакіі змагаліся «украінцы, беларусы і іншыя народы тагачаснага СССР».

Помнік савецкаму маршалу Коневу дэмантавалі ў Празе 3 сакавіка. Пасля гэтага Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па артыкуле «Апаганьванне сімвалаў вайсковай славы Расіі, учыненае публічна».

Паводле Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: