МЗС Польшчы іракцам: Не едзьце ў Беларусь, Лукашэнка хоча вас выкарыстаць

«Вы трапіце ў пастку, вас пазбавяць дакументаў і грошай і адправяць зімой у лес», — папярэдзіў іракцаў Марцін Пшыдач.
Фота PAP

Фота PAP

Польскі палітык папярэдзіў іракцаў у інтэрв'ю парталу «Rudaw», апублікаваным у іракскім Курдыстане.

«Няма абсалютна ніякіх шанцаў, што вы зможаце перасячы беларуска-польскую мяжу. Вас інструментальна выкарыстоўвае рэжым Аляксандра Лукашэнкі, і вы апынецеся ў лесе халоднай зімой», — такім чынам намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) папярэдзіў іракцаў у інтэрв'ю парталу «Rudaw», апублікаваным у іракскім Курдыстане, чытаем у інтэрнэт-выданні Dziennik.pl

Міністр сказаў, што, калі жыхары Ірака ці Курдыстана хочуць падаць заяву на візу ў Еўрапейскі Саюз, падаць яе трэба ў сваіх краінах.

«Няма шанцаў, што вы зможаце перасячы мяжу ЕС і Беларусі. Вы трапіце ў пастку, вас пазбавяць дакументаў і грошай і адправяць зімой у лес», — папярэдзіў міністр Пшыдач і папрасіў курдскага журналіста звярнуцца непасрэдна да людзей, якія плануюць дабрацца ў ЕС праз Беларусь.

Польскі палітык дадаў, што беларускія службы вельмі дрэнна ставяцца да мігрантаў, збіваюць іх, што пацвярджаецца шматлікімі відэа і фота, размешчанымі ў сацыяльных сетках.

Пшыдач адзначыў, што пераважная большасць спроб незаконнага пераезду з Беларусі ў Польшчу сарваная і мігранты захрасаюць па беларускім баку. Ён дадаў, што польская мяжа вельмі добра ахоўваецца, і папярэдзіў, што ў нашай частцы Еўропы набліжаецца зіма з марозамі мінус 20, 30 градусаў Цэльсія.

Марцін Пшыдач сказаў, што тых, хто трапіў нелегальна праз беларуска-польскую мяжу (а іх каля аднаго працэнта з усіх спроб) накіроўваюць у цэнтры мігрантаў і адпраўляюць назад у краіны іх паходжання.

«На мой погляд, плаціць некалькі тысяч долараў, каб правесці некалькі дзён у Беларусі, а потым з Польшчы вяртацца назад у Ірак, не так ужо цікава», — ацаніў прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Пшыдач у інтэрвʼю парталу «Rudaw» іракскага Курдыстана.

Паводле www.polskieradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: