МЗС Украіны пратэстуе супраць выбараў у Крыме

Украінскі МЗС выказаў рашучы пратэст з-за правядзення 8 верасня расійскіх мясцовых выбараў у Крыме і заклікаў міжнародных партнёраў узмацніць ціск на РФ.
Адпаведную заяву пашырыла ў нядзелю дыпведамства Украіны.

«Вынікі гэтага незаконнага галасавання з'яўляюцца юрыдычна нікчэмнымі, не будуць мець ніякіх прававых наступстваў і не будуць прызнаныя ні Украінай, ні міжнароднай супольнасцю. Усе датычныя да арганізацыі і правядзення незаконнага галасавання ў часова акупаваным Крыме асобы будуць несці адказнасць згодна з заканадаўствам Украіны», — гаворыцца ў тэксце заявы, апублікаванай на сайце МЗС.

У МЗС таксама заклікалі «міжнародных партнёраў даць прынцыповую ацэнку пазапраўным дзеянням Расіі па арганізацыі і правядзенні» мясцовых выбараў у Крыме і «павялічыць ціск на РФ».

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!