На акцыі супраць фальсіфікацыі спраў у Маскве масавыя затрыманні

Затрымана каля 200 чалавек. Сярод іх шмат журналістаў і выпадковых мінакоў.

У цэнтры Масквы праходзіць недазволены ўладамі марш у падтрымку журналіста выдання "Медуза" Івана Галунова.

Перад пачаткам шэсця каля станцыі метро "Чыстыя пруды" сабралася некалькі соцень чалавек, перадавалі карэспандэнты Бі-бі-сі. Сярод іх — палітык Аляксей Навальны, каардынатар руху "Левы фронт" Сяргей Удальцоў, палітолаг Глеб Паўлоўскі, пісьменнік Рыгор Осцер.

Паліцыя заклікала прысутных разысціся і не перашкаджаць праходу іншых грамадзян. Пасля пачатку шэсця пачаліся затрыманні.

Самыя жорсткія затрыманні адбыліся на Страстным бульвары, побач з Пятроўкай, 38. Паліцыя пачала выкарыстоўваць дручкі. Удзельнікаў шэсця выхопліваюць з натоўпу і жорстка затрымліваюць.
Фота Вікторыя Одзісонава, Новая Газета


Старшыня Рады па правах чалавека Міхаіл Фядотаў заявіў аб незаконнасці затрымання журналістаў, якія выконваюць рэдакцыйныя заданні. Ён выказаў надзею, што затрыманых «хутка выпусьцяць».
Фота Мікіты Гірына, Новая газета

Затрыманы таксама Аляксей Навальны. Яго прэс-сакратар паведаміла, што палітыка абвінавачваюць у паўторным парушэнні парадку арганізацыі мітынгу ці шэсця, за гэта прадугледжана да 30 сутак арышту.

Як паведамляе "Новая газета", МУС па сваёй методыцы налічыла 1200 удзельнікаў недазволенага шэсця ў Маскве. Таксама ў МУС заявілі пра 200 затрыманых на 14:30 па Маскве.

Паводле novayagazeta.ru, bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!