На Аляксея Навальнага і яго паплечнікаў у Расіі завялі новую справу — аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці

Як сцвярджае следства, Навальны і яго прыхільнікі стваралі пратэстныя настроі і праводзілі акцыі, якія перарастаюць у масавыя беспарадкі, піша bbc.com.

Следчы камітэт Расіі распачаў справу аб стварэнні экстрэмісцкага супольнасці ў дачыненні да апазіцыянера Аляксея Навальнага і двух яго паплечнікаў — Леаніда Волкава і Івана Жданава. Яшчэ некалькі прыхільнікаў Навальнага падазраюцца ва ўдзеле ў экстрэмісцкай супольнасці.

Следства лічыць, што дзейнасць «экстрэмісцкаq супольнасці» была накіравана на «дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і праводзімай імі палітыкі, дэстабілізацыю абстаноўкі ў рэгіёнах». Акрамя таго, лічыць следства, фігуранты справы стваралі пратэстныя настроі і праводзілі пратэстныя акцыі, якія перарасталі ў масавыя беспарадкі.

Падазраванымі па артыкуле аб удзеле ў гэтай супольнасці праходзяць Любоў Собаль, Георгій Албураў, Руслан Шаведдзінаў, Вячаслаў Гімадзі, Павел Зяленскі і Рустэм Мулюкоў — ім пагражае да шасці гадоў калоніі.

Адвакат Навальнага Вадзім Кобзеў сказаў, што яго не апавясцілі аб распачынанні крымінальнай справы. Паводле яго слоў, СКР звычайна адпраўляе адвакатам пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы поштай, і інфармацыі ў такіх дакументах не нашмат больш, чым у прэс-рэлізах ведамства.

Паводле яго слоў, у лютым, калі ў дачыненні да Навальнага распачалі справу аб стварэнні некамерцыйнай арганізацыі, якая замахваецца на асобу і правы грамадзян, «логіка следства меркавала, што Навальны вынайшаў машыну часу і адправіў на 10 гадоў таму ў мінулае» (гэтая крымінальная справа звязана са стварэннем ФБК у 2011 годзе, экстрэмісцкай арганізацыяй Фонд прызналі ў 2021 годзе).

«Тут, мабыць, аналагічная сітуацыя, ніяк інакш растлумачыць логіку СК не магу», — сказаў Кобзеў Бі-бі-сі.

Улетку гэтага года расійскія ўлады прызналі ўсе структуры Навальнага экстрэмісцкімі і забаранілі іх дзейнасць.

Сам Навальны з лютага знаходзіцца ў папраўчай калоніі ва Уладзімірскай вобласці. Пасля таго як палітык вярнуўся ў Расію з Германіі, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання, яму замянілі ўмоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» на рэальны, абвінаваціўшы ў парушэнні ўмоваў выпрабавальнага тэрміну.

Без уліку узбуджаных пасля крымінальных спраў Навальны мог бы выйсці на свабоду ў кастрычніку 2023 года.

Што кажуць паплечнікі Навальнага

«Відавочна, гэта справа была ўзбуджаная як рэакцыя на мінулыя выбары, — сказала Бі-бі-сі з'ехаўшая з Расіі прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш. — Крэмль хваравіта ўспрымае мабілізацыю людзей, а «Разумнае галасаванне» ў чарговы раз паказала існуючы патэнцыял для аб'яднання ў грамадстве».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: