На Данбасе загінуў беларус, які ваяваў за «ДНР»

У зоне правядзення Аперацыі Аб'яднаных сіл на Данбасе памёр ураджэнец Беларусі, які незаконна ваяваў на баку "ДНР". Пра гэта паведамляюць myrotvorets.center і блогер Necro Mancer.



21-гадовы Раман Бязрукаў пад пазыўным "Беларус" быў ліквідаваны 30 сакавіка.
Бязрукаў знаходзіўся ў спісе жыхароў Гомеля, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На сваёй старонцы ў сацсетцы публікаваў фота ў ваеннай форме, быў падпісаны на групу "Герои Новороссии". 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: