На Эйфелеву вежу спрабаваў пракрасціся мужчына з нажом

У Парыжы на ўваходзе ў Эйфелеву вежу затрымалі мужчыну з нажом, які спрабаваў прарвацца скрозь пункт праверкі.
Інцыдэнт адбыўся ў суботу каля 23:30 вечара. Адзначаецца, што мужчыну хутка затрымалі. Яго матывы пакуль невядомыя.

Эйфелева вежа зачыняецца ў 0:45, таму сілы паліцыі, якія прыбылі на месца, папрасілі наведвальнікаў пакінуць яе раней. Колькасць людзей, якія былі на вежы ў той момант, невядома.

Раней паведамлялася, што ў прыгарадзе Парыжа мужчына спрабаваў на аўтамабілі уехаць у натоўп людзей каля мячэці.

Паводле nv.ua

Каментаваць