На Еўропу насоўваецца экстрэмальная спякота

Еўропа перажывае час анамальна высокіх тэмператураў. У прыватнасці, у Іспаніі і Партугаліі прагназуецца павышэнне тэмпературы паветра да рэкордных +47.

У бліжэйшыя дні ў Еўропе чакаюцца экстрэмальна высокія тэмпературы.

Так, у сувязі з паступленнем гарачага паветра з Афрыкі пастаянна расце тэмпература паветра ў Іспаніі і Партугаліі. Паводле, сёння і 4 жніўня ў паўднёвай частцы абедзвюх краін чакаецца да +47, што практычна максімальна набліжаецца да абсалютных тэмпературных рэкордаў —  +47,4 у Партугаліі і +47,3 у Іспаніі.

Італія таксама абвясціла пра экстрэмальную спякоту па ўсім цэнтры і поўначы краіны, у тым ліку ў Рыме, Фларэнцыі і Венецыі.

Акрамя таго, сіноптыкі не выключаюць, што ў бліжэйшыя дні ў Афінах тэмпература праб'е +48, што з'яўляецца абсалютным еўрапейскім рэкордам, усталяваным у ліпені 1977 года.

Нагадаем, у ліпені па ўсім свеце былі ўстаноўлены па меншай меры 118 гістарычных рэкордаў тэмператур.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: