На Філіпінах узброены мужчына захапіў у закладнікі 30 чалавек у гандлёвым цэнтры

У прыгарадзе Манілы, горадзе Сан-Хуан, узброены мужчына захапіў закладнікаў у гандлёвым цэнтры.

Фота www.facebook.com

Пра гэта паведамляе выданне The Filipino Times са спасылкай на ўлады Сан-Хуана.

Фота www.facebook.com

Інцыдэнт адбыўся ў гандлёвым цэнтры Virra Mall. Злачынец — былы ахоўнік гандлёвага цэнтра, якога адхілілі ад працы. Ён узяў у закладнікі каля 30 чалавек, дакладная колькасьць іх нявызначаная і грунтуецца на памеры офіса, адзначае «Свабода». Як мінімум частка з іх — супрацоўнікі гандлёвага цэнтра. 

Злачынец узброены агнястрэльнай зброяй і гранатамі. Ён параніў аднаго з закладнікаў. Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Паліцыя вядзе перамовы з захопнікам.

Паводле meduza.io, www.svaboda.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: