На форме алімпійцаў пад нейтральным сцягам не дазволілі колеры і герб Расіі

Міжнародны Алімпійскі камітэт ухваліў форму для расійскіх спартоўцаў, якія будуць выступаць на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі пад нейтральным сцягам. Пра гэта паведамляе агенцтва RNS., піша «Радыё Свабода».
Здымак АР

Здымак АР



З формы расійцам давялося прыбраць колеры расйскага сцягу, герб і лагатып Алімпійскага камітэту Расіі. Замест іх будзе толькі эмблема OAR — Olympic Athlete from Russia (алімпійскі спартовец з Расіі). Форма будзе мець тры асноўных колеры: шэры, белы і чырвоны.

Міжнародны алімпійскі камітэт 5 снежня адхіліў зборную Расеі ад удзелу ў Алімпіядзе 2018. У МАК на падставе двух расследаванняў палічылі даказаным фактам, што Крэмль арганізаваў сістэму прымянення допінгу ў спорце. Паводле рашэння МАК, таксама быў дыскваліфікаваны Алімпійскі камітэт Расіі. Расійскім спартоўцам, якія даказалі, што не ўжывалі допінгу, дазволілі спаборнічаць пад нэйтральным сцягам.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: