На каронавірус у свеце захварэлі больш за 723 тысячы чалавек

Каронавірус набірае абароты. Covid-19 распаўсюдзіўся на 199 краін.



Колькасць смерцяў ад каронавіруса набліжаецца да 34 тысячаў. Лідзіруюць па колькасці выпадкаў заражэння ЗША.

На раніцу 30 сакавіка ў свеце на каронавірус захварэлі 723 279 чалавек, з іх 151 800 ачунялі, а 33 993 памерлі. Пра гэта паведамляе Worldmeters.

Covid-19 распаўсюдзіўся на 199 краін.

Найбольшая колькасць людзей з каронавірусам зафіксаваная ў ЗША — 142 735 чалавек (275 за суткі), з іх 2 488 загінулі і 4 559 ачунялі.

У Італіі зарэгістравана 97 689 выпадкаў Covid-19, загінулі 10 779 чалавек, ачунялі 13 030.

У Кітаі быў выяўлены 31 новы (81 470 усяго) выпадак каронавіруса, 3 304 чалавекі памерлі, а 75 700 ачунялі.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: