На Кубе чарада загадкавых смерцяў. Сыходзяць з жыцця паплечнікі Кастра і Чэ Гевары

Сітуацыя на Кубе зноў прыцягнула да сябе ўвагу — на гэты раз загадкавай чарадой смерцяў высокапастаўленых вайскоўцаў.

Фота  РІА Новости

Шасцёра высокапастаўленых ваенных Кубы памерлі за дзесяць дзён

СМІ і эксперты будуюць розныя версіі здарэння: ад каронавіруса да гібелі ў выніку беспарадкаў. Тым часам атмасфера ў рэспубліцы робіцца ўсё больш напружанай.

На Кубе на фоне бесперапынных пратэстных акцый СМІ звярнулі ўвагу на незвычайную заканамернасць: за дзесяць дзён у краіне памерлі шэсць высокапастаўленых вайскоўцаў. Пра гэта піша www.gazeta.ru са спасылкай на іспанамоўны тэлеканал Univision.

Як стала вядома 28 ліпеня, у краіне крэміравалі цела нядаўна памерлага Хільберта Антоніа Кардэра Санчэса, які ў 1957 годзе далучыўся да паўстанцкай арміі Фідэля Кастра. Пасля рэвалюцыі ён служыў ва Узброеных сілах Кубы. Яго ўзрост, званне і прычына смерці не паведамляюцца.

Невядомымі застаюцца прычыны смерці і пяці іншых вайскоўцаў. Паводле звестак тэлеканала, 26 ліпеня ва ўзросце 87 гадоў памёр брыгадны генерал, пісьменнік і гісторык Арманда Чой Радрыгес — заснавальнік аддзялення рэвалюцыйнага руху "Рух 26 ліпеня» ў правінцыі Вілья-Клара.

У адзін дзень з ім памёр Мануэль Эдуарда Ластрэс Пачэка, які ў 1957 годзе далучыўся да партызанаў Фідэля Кастра і змагаўся пад камандаваннем Эрнэста Чэ Гевары.

Генерал Рубен Марцінес Пуэнте памёр за два дні да гэтага ва ўзросце 79 гадоў. У СМІ сцвярджаецца, што менавіта ён у 1996 годзе загадаў збіць у міжнароднай паветранай прасторы самалёты некамерцыйнай арганізацыі "Браты на дапамогу", якую стварылі кубінскія эмігранты ў Маямі.

Генерал запасу Марсела Вердэцыя Пердама, які памёр на Кубе 20 ліпеня, быў адным з целаахоўнікаў Фідэля Кастра.

За тры дні да таго памёр экс-камандуючы Заходняй арміяй і чалец Цэнтральнага камуністычнага камітэта Кубы Агусцін Пенья Порэс.

Пратэсты ці каранавірус

Пры адсутнасці афіцыйных прычын смерці СМІ і экспертам застаецца толькі вылучаць здагадкі наконт таго, што загубіла кубінскіх вайскоўцаў.

У большасці яны схіляюцца да версіі, што вайскоўцы сталі ахвярамі каронавіруса.

За апошні месяц на Кубе рэзка павялічылася колькасць выпадкаў заражэнняў COVID-19. Яшчэ ў канцы чэрвеня па ўсёй краіне фіксавалі каля 1, 8 тысяч выпадкаў інфікавання за суткі. Цяпер жа гэты паказчык вырас больш чым у чатыры разы — да 7,7 тысяч выпадкаў. Паводле апошніх звестак, усяго з пачатку пандэміі на Кубе выявілі больш за 358 тысяч інфіцыраваных. У выніку хваробы загінулі 2,5 тысяч чалавек.

"Памерлі старыя людзі. Самаму маладому з іх, здаецца, за 70 гадоў, астатнім — за 80. Там складаная сітуацыя з-за каронавіруса. Вядома, выглядае некалькі дзіўна, што памерлі шэсць вайскоўцаў за кароткі прамежак часу. Але ў гэтай сітуацыі я не бачу ніякіх змоваў", — сказаў «Газете.Ru» намеснік дырэктара Інстытута Лацінскай Амерыкі РАН Мікалай Калашнікаў. Ён удакладніў, што на пратэставай актыўнасці смерці гэтых вайскоўцаў ніяк не адаб'юцца.

Версія з каронавірусам, хоць яна і здаецца многім найбольш верагоднай, не адзіная. У Washington Post звярнулі ўвагу, што некаторыя з памерлых служылі, а іншыя выйшлі ў адстаўку, але ўсе яны пабудавалі паспяховую кар'еру. Як мяркуюць журналісты, ваенныя памерлі ў выніку масавых пратэстаў супраць супраць кіруючай Камуністычнай партыі.

Беспарадкі пачаліся 11 ліпеня ў некалькіх гарадах рэспублікі. Удзельнікі пратэставых акцый грамілі крамы, здзяйснялі акты вандалізму, нападалі на супрацоўнікаў народнай рэвалюцыйнай паліцыяй.

Праціўнікі дзейнай улады запатрабавалі "правядзення свабодных выбараў" і вырашэння сацыяльных праблем.

Акрамя таго, іх незадаволенасць звязаная з палітыкай, якую ўлады праводзяць для ўрэгулявання сітуацыі з каранавірусам.

Ужо на наступны дзень пасля першай пратэставай акцыі кубінскія ўлады ўвялі надзвычайнае становішча, у сталіцу краіны Гавану былі накіраваныя войскі і дадатковыя падраздзяленні сіл бяспекі Кубы.

Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель заклікаў прыхільнікаў дзеючай улады выйсці на вуліцы і супрацьстаяць правакацыям, за якімі, паводле яго слоў, стаяць «контррэвалюцыйныя найміты». Куба абвінавачвае ў арганізацыі гэтых выступленняў ЗША.

Паводле афіцыйных звестак, паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ўрада адбыліся сутыкненні, у выніку якіх пацярпелі многія актывісты.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: