На Манхэтэне пратэставалі супраць інтэграцыі (фота)

30 лістапада беларусы Амерыкі правялі мітынг пратэсту каля Штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на Манхэтане супраць падпісання інтэграцыйных пагадненняў паміж Беларуссю і Расіяй.

Як вядома, 8 снежня плануецца падпісанне стосу дакументаў па "пашырэнню інтэграцыі’’ паміж Беларуссю і Расіяй. Сваім мітынгам беларусы ЗША хацелі данесці да міжнароднай супольнасці, да Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, што заключэнне нелігітымнай уладай Беларусі дамоваў з Расіяй наўпрост пагражаюць нашай краіне стратай суверэнітэту.

Паводле facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!