На марш за незалежнасць Шатландыі выйшлі тысячы

У сталіцы Шатландыі Эдынбургу ў суботу на «марш за незалежнасць» выйшлі тысячы чалавек.
bbc.com

bbc.com

«Які дзень! За 250 000 з намі маршыруюць за незалежнасць», — напісала ў сваім Twitter дэпутат парламента ад Нацыянальнай партыі Шатландыі Джаана Чэры. Афіцыйных дадзеных пра колькасць удзельнікаў акцыі пакуль няма.

Кіраўнік урада Шатландыі Нікала Стэрджэн выказала ў Twitter падтрымку ўдзельнікам маршу. Паводле яе слоў, яна ў душы разам з тымі, хто выйшаў на вуліцы Эдынбурга. Звяртаючыся да ўдзельнікаў яна напісала: «У вас выдатны дзень. І не сумнявайцеся — незалежнасць ідзе».

bbc.com

bbc.com

У мінулую сераду Стэрджэн абвінаваціла прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана ў тым, што ён мае намер ажыццявіць «брексіт» без пагаднення з Еўрасаюзам, што супярэчыць волевыяўленню шатландскіх выбаршчыкаў. Стэрджэн заявіла, што ў бліжэйшыя два гады правядзе яшчэ адзін рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі. Падчас плебесцыта ў 2014 годзе 55 працэнтаў шатландцаў выказаліся за далейшае знаходжанне ў складзе Злучанага каралеўства.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!