На месцы сходу лавіны на гатэль у Італіі знайшлі выжыўшых

Італьянскія ратавальнікі паведамілі, што знайшлі шэсць чалавек, якія выжылі пасля сходу лавіны на гасцініцу «Rigopiano» ў курортнай зоне Гран-Сассо ў Апенінах. Гэта першыя з трох дзясяткаў чалавек, якія прапалі без вестак.

@RaiNews

@RaiNews

«Яны жывыя і мы гаворым з імі», — сказаў агенцтву Рэйтэр прадстаўнік пажарнай службы Лука Кары. Ратавальнікі працуюць над тым, каб вызваліць іх з снежнага палону.

Па словах выратавальнікаў, людзі выратаваліся, бо схаваліся ў паветраных кішэнях, якія ўтварыліся пры сходзе лавіны паветраных кішэнях.  Зараз рыхтуецца іх эвакуацыя верталётам.

Па апошніх дадзеных, пацверджана смерць чатырох чалавек, якія знаходзіліся ў гатэлі.

Пошукі працягваюцца два дні. Прапаўшымі без вестак лічацца па меншай меры 25 чалавек.

Ратавальнікі ўручную разграблі тоны снегу і камянёў на месцы катастрофы. Дарогі, якія вядуць да месца, дзе знаходзілася гасцініца, па-ранейшаму блакаваныя глыбокім снегам. Улады прымаюць меры, каб расчысціць іх.

Паводле замежных СМІ


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: