Затрыманне ва Уладзівастоку / Валерый Федарэнка, «Новая газета»
Паліцыя на гэтых акцыях дзейнічае паводле «беларускага сцэнару» : не дае людзям сабрацца, выхоплівае пратэстоўцаў З калоны. З тымі, каго затрымалі, паліцыянты жорстка паводзяць сябе ў аўтазаках і ў АУС. Сярод мітынгоўцаў ёсць «ціхары» ў цывільным адзенні.
Адна з першых акцый прайшла ва Уладзівастоку. Сярод пратэстоўцаў там заўважылі зорку Youtube Юрыя Дудзя. У пэўны момант дарогу калёне перагарадзілі паліцыянты са шчытамі. Там не абышлося без затрыманняў.
Яшчэ адна масавая акцыя адбылася ў Хабараўску, які ўвесь мінулы год пратэставаў з-за затрымання кіраўніка Хабараўскага краю Сяргея Фургала. На мітынг сабраліся каля тысячы чалавек. Пратэст быў мірным: людзі вадзілі карагоды вакол байцоў АМАП, а затым паспрабавалі прайсці калонай па горадзе. Аднак паліцыя пачала затрымліваць пратэстоўцаў.
У Якуцку людзі выйшлі на вулічную акцыю, нягледзячы на 50-градусны мароз. Калоны ў падтрымку Навальнага прайшлі па Іркуцку, Магадане і Улан-Удэ. Мітынгі паступова набліжаюцца да буйных сібірскіх гарадоў.
Паводле
euroradio.pl