На Нотр-Дам ужо сабралі мільярд еўра — СМІ

Сума ахвяраванняў на аднаўленне Нотр-Дама дасягнула 1 мільярда еўра. Дзейнічае і інтэрнэт-партал, праз які можна зрабіць ахвяраванні на аднаўленне сабора.

Сума ахвяраванняў, абяцаных на аднаўленне сабора Парыжскай Божай Маці, пацярпелага ад пажару, дайшла да аднаго мільярда еўра. Пра гэта піша газета Le Parisien.

Сродкі паступаюць пераважна ад буйных кампаній і бізнесоўцаў, а таксама праз чатыры грамадскія фонды, абраныя Міністэрствам культуры Францыі.

Кіраўнік ведамства Франк Рыестэр таксама абвясціў 17 красавіка на сваёй старонцы ў Twitter пра запуск інтэрнэт-партала, праз які можна зрабіць ахвяраванні на аднаўленне сабора.


15 красавіка ў саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся моцны пажар, які працягваўся больш за 12 гадзін. Будынку нанесены значны ўрон: абрынуўся яго шпіль, дах, калоны ў нефе.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: