На НТВ будуць паказваць шоу з Уладзімірам Зяленскім

На расійскім тэлеканале НТВ з 3 траўня распачнецца новае шоў «Магія», вядоўцам якой з’яўляецца абраны прэзідэнтам Украіны Ўладзімір Зяленскі. Анонс праграмы апублікаваны на сайце НТВ, паведамляе Белсат.
Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі

У анонсе да праграмы адзначаецца, што нядаўна абраны прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заўсёды ведаў сэнс фокусаў!

Піша пра новае шоў і расійская газета «Камерсант». Выданне тлумачыць, што насамрэч тэлешоў было запісана яшчэ ў 2011 годзе, яго стварэннем займалася расійская кампанія «Вайт Медыя» для тэлеканалу «Расія 1». Разам з Зяленскім вядоўцам выступае і Таццяна Лазарава.

Адметна, што Таццяна Лазарава адначасова зʼяўлялася ў 2012 годзе вядоўцай аналагічнай праграмы «Магія» на ўкраінскім тэлеканале 1+1. Час здымкаў праграмы як для расійскага тэлебачання, так і для ўкраінскага пазначаецца як лістапад 2011 году.

У праграме як на расійскім, гэтак і на украінскім ТБ аднолькавая сцэнаграфія. У якасці журы выступаюць таксама аднолькавыя эксперты: Вікторыя Кіо і цыркавы режысёр Валянцін Гнеўшаў.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!