На польска-беларускай мяжы зафіксавалі 553 спробы незаконнага пераходу. З пачатку месяца — больш за 4,3 тысячы

Польскія памежнікі 8 кастрычніка прадухілілі 553 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе прэс-служба ведамства.

«8 кастрычніка польскія памежнікі зафіксавалі 553 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Было затрымана 8 нелегальных імігрантаў: чацвёра грамадзян Ірака, трое грамадзян Конга і грамадзянін Гвінеі», — гаворыцца ў паведамленні памежнай службы Польшчы.

У ведамстве таксама заявілі, што толькі ў кастрычніку было спынена больш за 4,3 тысячы спроб нелегальна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, а з пачатку года — больш за 15,8 тысяч спроб.

Больш за ўсё незаконных спроб трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі 6 кастрычніка — 667.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: