На поўначы Францыі згарэў лагер мігрантаў

Лагер на поўначы Францыі, у якім жылі паўтары тысячы мігрантаў, разбураны ў выніку пажару. Больш за 300 дамоў мігрантаў знішчаныя. Узгаранне, паводле мясцовых уладаў, пачалося падчас бойкі паміж афганцамі і курдамі.

Лагер мігрантаў. Фота AFP / GETTY

Як мінімум 10 чалавек пацярпелі, яшчэ шасцёра атрымалі нажавыя раненні падчас бойкі, пасля якой пачалося ўзгарання. "Нічога не засталося, акрамя попелу", — заявіў Мішэль Лаланд, прэфект дэпартамента Нор.

Мігранты былі эвакуяваныя і будуць адпраўленыя ў цэнтры часовага размеркавання, дзве школы непадалёк ужо даступныя, заявіў Лаланд. "Немагчыма будзе размясціць намёты там, дзе яны былі раней", — растлумачыў ён.

Лагер мігрантаў. Фота REUTERS

У мінулым месяцы ўлады заявілі, што лагер будзе дэмантаваны з-за беспарадкаў — у ім і раней неаднаразова адбываліся бойкі паміж мігрантамі.

Французскае паўночнае ўзбярэжжа стала кропкай прыцягнення для мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Брытанію.

Насельніцтва лагера рэзка вырасла пасля рассялення ў кастрычніку мінулага года лагера "Джунглі" пад Кале.

Лагер мігрантаў. Фота AFP / GETTY

Перасяленне вялікай колькасці афганцаў прывяло да ўзмацнення напружанасці з курдамі, якія жывуць у лагеры, перадае агенцтва “Франс прэс” са спасылкай на чыноўнікаў і відавочцаў.

Паводле ВВС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: