На Трампа падалі ў суд з-за ўказу аб рэгуляванні сацсетак

НКА, якую спансуюць Facebook і Twitter, аспрэчыла ў судзе ўказ прэзідэнта ЗША, здольны паўплываць на мадэрацыю кантэнту ў сацсетках. Арганізацыя палічыла дзеянні Трампа «атакай на свабоду слова».

Chip Somodevilla / Getty Images

Некамерцыйная арганізацыя «Цэнтр дэмакратыі і тэхналогій» (CDT) падала ў суд у сувязі з адмысловым указам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб рэгуляванні сацыяльных сетак. «Дзеянні прэзідэнта — гэта прамая атака на свабоду слова, гарантаваную першай папраўкай (да Канстытуцыі ЗША. — Рэд.)», — гаворыцца ў прэс-рэлізе CDT, апублікаваным у аўторак, 2 чэрвеня.

«Прэзідэнт даў зразумець, што яго мэта — выкарыстанне пагрозы адплаты і будучага рэгулявання для таго, каб прымусіць платформы змяніць іх мадэрацыю кантэнту, з-за чаго небяспека дэзінфармацыі і ціску на выбаршчыкаў будзе бесперашкодна расці ў год выбараў», — сказана ў заяве арганізацыі. У ліку формаў, што спансуюць CDT, — найбуйнейшыя сусветныя інтэрнэт-канцэрны і тэхналагічныя кампаніі: Amazon, Facebook, Google, Microsoft, Apple, Twitter і іншыя.

26 траўня паміж Дональдам Трампам і сеткай мікраблогаў Twitter паўстаў канфлікт, паколькі два твіты прэзідэнта былі пазначаныя як «тыя, што ўводзяць у зман» і падвергнуты працэдуры праверкі фактаў. 28 траўня Трамп падпісаў указ аб пераглядзе адказнасці сацсетак за апублікаваны карыстальнікамі кантэнт і магчымасцяў яго мадэрацыі.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: