На выбары ў Вярхоўную Раду Украіны зарэгістраваліся восем Зяленскіх

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны зарэгістравала восем чалавек з прозвішчам Зяленскі на выбары ў Вярхоўную Раду. Пра гэта паведаміла кіраўнік ЦВК Таццяна Сліпачук, піша «Гордон».
Фота: Reuters

Фота: Reuters

«Гэта не клоны, гэта рэальныя людзі, гэта не асобы, якія мянялі свае прозвішчы», — удакладніла яна. Яна адзначыла, што ўсе Зяленскія маюць розныя імёны і імёны па бацьку, а таксама абіраюцца ў розных акругах. Інфармацыя пацвярджаецца дадзенымі на сайце ЦВК Украіны.

Першапачаткова выбары ў Вярхоўную Раду павінны былі адбыцца ў кастрычніку. Падчас інаўгурацыі 20 мая прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў аб роспуску парламента. Рашэнне ён патлумачыў нізкім узроўнем даверу грамадзян да дэпутатаў. Пазачарговыя выбары ў Раду адбудуцца 21 ліпеня.

На сённяшні дзень ЦВК Украіны зарэгістравала 5845 кандыдатаў у народныя дэпутаты: 3171 чалавека па аднамандатных акругах і 2674 — у шматмандатнай акрузе.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!