На Данбасе баевікі-сепаратысты пачалі здаваць сваіх

На Данбасе баевікі-сепаратысты пачалі здаваць сваіх. Некаторыя тэрарысты пачалі супрацоўнічаць з сіламі антытэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта заявіў прэс-афіцэр антытэрарэстычных войскаў Украіны Аляксей Дзмітрашкоўскі.



Паводле ягоных словаў, баевікі сталі з недаверам ставіцца да сваіх кіраўнікоў. «Ёсць і добрая навіна — гэта тое, што баевікі пачалі супрацоўнічаць з кіраўніцтвам АТА. Яны пачалі даваць інфармацыю аб размяшчэнні (груп баевікоў і агнявых кропак — рэд.), аб перамяшчэнні. Зараз гэтая інфармацыя праверана яшчэ раз. Яна з’яўляецца дакладнай», — цытуе Дзмітрашкоўскага «Укрінфарм».

Зараз, па ягоных словах, ёсць уся інфармацыя аб аб’ектах, якія захопленыя тэрарыстамі, аб месцах дыслакацыі. «Мы гатовыя да далейшага працягу аперацыі», — заявіў прэс-афіцэр АТА.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: