На Данбасе загінулі 147 украінскіх вайскоўцаў

Яшчэ 267 службоўцаў былі параненыя.



Пра гэта падчас пасяджэння парламенцкага камітэту ў пытаннях аховы здароўя паведаміў начальнік вайскова-медычнага дэпартаменту міністэрства абароны Украіны Віталь Андранаці.
 
 
С 8 сакавіка па 18 чэрвеня загінулі 147 вайскоўцаў, параненыя – 267, траўмаваныя – 92, адзначыў ён.
 
 
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій заяўляе пра знаходжанне 15-20 тыс. ваяўнікоў у Данецкай і Луганскай абласцях.
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: