На выбарчым участку ў Маскве затрыманыя напаўголыя ўкраінкі

Дзяўчаты распрануліся па пояс на ўчастку ў раёне Кацельнічаскай набярэжнай, дзе ў канцы жніўня над сталінскім гмахам быў узняты ўкраінскі сцяг.



На выбарчым участку ў цэнтры Масквы затрыманы тры дзяўчыны, якія распрануліся і перашкаджалі галасаваць, паведаміў намеснік старшыні Маскоўскага гарадскога выбаркаму Аляксей Шленаў на прэс-канферэнцыі ў нядзелю. 
 
 
«Тры дзяўчыны, у тым ліку грамадзянкі Украіны, былі затрыманыя і дастаўлены ў АУС Таганскага раёна» сказаў Шленаў. 
 
 
Ён удакладніў, што гэта адбылося на выбарчым участку 105, размешчаным на Кацельнічаскай набярэжнай. 
 
 
Па дадзеных Lifenews, хуліганамі аказаліся удзельніцы скандальна вядомага руху Femen. Дзяўчаты распрануліся да пояса і сталі выкрыкваць лозунгі за захаванне ўкраінскай дзяржаўнасці і спыненне вайны на ўсходзе краіны. Аднак ні на сайце, ні ў твітэры Femen інфармацыі аб гэтай акцыі пакуль няма. 
 
 
Між тым менавіта на Кацельнічаскай набярэжнай размяшчаецца сталінскі гмах, на шпілі якога 20 жніўня невядомыя вывесілі ўкраінскі жоўта-сіні сцяг і зафарбавалі сіняй фарбай верхавіну залацістай зоркі, якая вянчае шпіль будынка. 
 
 
Пазней адказнасць за гэтую акцыю ўзяў на сябе ўкраінскі руфер па мянушцы Мустанг, які паспеў з'ехаць ва Украіну. У Расіі па справе аб «апаганенні» затрымалі некалькіх чалавек, а Грышу Мустанга арыштавалі завочна.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: