Над Арктыкай закрылася гіганцкая азонавая дзірка

Навукоўцы з Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі не звязваюць закрыццё азонавай дзіркі над Арктыкай з наступствамі пандэміі COVID-19, паведамляе www.dw.com.

Азонавая дзірка над Арктыкай у 2011 годзе на фота са спадарожніка NASA 

У красавіку над Арктыкай закрылася асабліва буйная азонавая дзірка, паведаміла прэс-служба Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) у пятніцу, 1 траўня.

Афіцыйны прадстаўнік СМА Клэр Нуліс на брыфінгу ў Жэневе патлумачыла, што гэтай вясной азонавы пласт станчыўся да рэкордных узроўняў з-за спалучэння двух фактараў. "Першы — захаванне ў атмасферы рэчываў, якія станчаюць азонавы пласт", а другі — метэаралагічныя ўмовы. "У гэтым годзе ў стратасферы ў нас была вельмі халодная зіма. Цяпер сітуацыя вярнулася ў нармальнае рэчышча, і дзірка закрылася", — заявіла Нуліс.

На пытанне, ці было звязана закрыццё азонавай дзіркі з памяншэннем узроўню забруджвання атмасферы падчас пандэміі каронавіруса, Нуліс адказала, што яно "не мела ніякага дачынення да COVID".

Паводле дадзеных Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, вясной 2020 года азонавая дзірка над Арктыкай дасягнула "беспрэцэдэнтных памераў" — і абышла па сваіх габарытах папярэдняга "рэкардсмена" — азонавую дзірку, якая ўтварылася над Арктыкай у 2011 годзе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: