Найбольшы лагер для ўцекачоў у Еўропе кантралявала італьянская мафія

Дзякуючы гэтаму мафія зарабіла мільёны еўра. Сёння былі арыштаваныя 58 чалавек.

Фота www.capital.ua

Найбольшы лагер для ўцекачоў у Еўропе кантралявала італьянская мафія. Дзякуючы гэтаму мафія зарабіла мільёны еўра. Сёння пад арышт трапіла 58 чалавек.

Лагер функцыянуе на перыферыі 15-тысячнага гарадка Ізола-ды-Капо-Рыцута. Ён займае плошчу ў 5 гектараў, у ім жыве 1,5 тысячы ўцекачоў.

Мафія была замешаная ў пастаўку абедаў і прадуктаў харчавання ў лагер. Са 100 мільёнаў еўра, якія дзяржава прызначыла на харчаванне ўцекачоў, 30 мільёнаў трапіла ў рукі мафіі.

У следстве і аблаве ўдзельнічала больш за 500 функцыянераў. Былі арыштаваныя 68 чалавек, у тым ліку дырэктар дабрачыннай арганізацыі «Брацтва міласэрнасці», якая займаецца лагерам і некалькімі цэнтрамі для мігрантаў на выспе Лампедуза, пад арышт трапіў таксама мясцовы пробашч, лякальныя палітыкі і бізнесмены.

Затрыманым высунутыя абвінавачанні ў прыналежнасці да мафіі і сувязях з ёй, вымагальніцтвах, махлярствах, незаконным захоўванні зброі і растраце дзяржаўных сродкаў.

www.radyjo.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: