Найбольшы за апошнія 45 год: у ЗША рэзкі рост беспрацоўя

У ЗША павышэнне ўзроўню беспрацоўя з лютага па сакавік 2020 года стала самым істотным месячным скокам гэтага паказчыка за апошнія 45 гадоў.
З-за пандэміі каронавіруса SARS-CoV-2 у Злучаных Штатах рэзка павялічылася колькасць беспрацоўных. Як паведаміла ў пятніцу, 3 красавіка, міністэрства працы ЗША, такімі з'яўляюцца на дадзены момант 4,4 працэнта насельніцтва краіны. Для параўнання: месяц таму гэты паказчык складаў 3,5 працэнта. Гэта самае істотнае месячнае павышэнне колькасці беспрацоўных у ЗША за апошнія 45 гадоў, паведамляе інфармагенцтва AFP.

Пры гэтым актуальная статыстыка толькі збольшага адлюстроўвае ўплыў пандэміі каронавіруса на рынак працы, адзначае Мінпрацы ЗША. Бо яна грунтуецца на дадзеных за сярэдзіну сакавіка. З тых часоў наступствы пандэміі для эканомікі Штатаў сталі значна больш сур'ёзнымі.

Па дадзеных амерыканскага ўрада, у сакавіку 2020 года краіне была скарочана 701 000 працоўных месцаў. Гэта самы высокі паказчык з сакавіка 2009 года, гэта значыць часу сусветнага фінансавага крызісу, піша AFP.

У другой палове сакавіка 10 млн амерыканцаў страцілі працу


У другой палове сакавіка працы пазбавіліся каля 10 млн амерыканцаў. Па дадзеных Міністэрства працы ЗША, з 16 па 22 сакавіка 3,3 млн чалавек падалі заяўку на атрыманне статусу беспрацоўнага, а 23 па 29 сакавіка — яшчэ 6,65 мільёна чалавек.

З-за пандэміі каронавіруса SARS-CoV-2 многія прадпрыемствы ЗША былі вымушаныя на няпэўны час спыніць працу. Каб змякчыць наступствы крызісу, урад прыняў найбуйнейшы ў гісторыі краіны пакет фінансавай дапамогі аб'ёмам у два трыльёна даляраў. Акрамя іншага, меры па выратаванні эканомікі ў ЗША мяркуюць выплату прамой фінансавай дапамогі насельніцтву, змякчэнне умоў выплаты страхоўкі па беспрацоўі, а таксама мільярдныя крэдыты для канцэрнаў і прадпрыемстваў сярэдняга бізнесу.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: