Наймацнейшае падзенне цэнаў на нафту маркі Brent з 1991 года

Цана на нафту маркі Brent можа абваліцца да $ 20 за барэль.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на прагноз аналітыкаў амерыканскага інвестбанка Goldman Sachs, піша euronews.com.

Эксперты звязваюць моцнае падзенне цэнаў на нафту з развалам нафтавага пагаднення паміж Расіяй і АПЕК. "Мы лічым, што АПЕК і Расія на гэтых выходных пачалі цэнавую вайну", — гаворыцца ў справаздачы банка.

Падчас таргоў 9 сакавіка кошт травеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent упаў на 30% — да 31,68 долара за барэль. Паводле ацэнкі Bloomberg, гэта наймацнейшае падзенне з часоў вайны ў Персідскім заліве ў 1991 годзе.

Паводле euronews.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: