NASA паказала, як будзе выглядаць жыллё першых каланістаў Марса

Матэрыялы для пабудовы жылля будуць збіраць робаты прама на Марсе, а жылыя модулі плануюць надрукаваць з дапамогай 3D-друкарак.
Фота NASA

Фота NASA

NASA выбрала пераможцаў конкурсу па распрацоўцы жылля для першых каланістаў Марса. Пра гэта паведамляе прэс-служба касмічнага агенцтва, піша hromadske.ua.

Журы адабрала пяць каманд-фіналістаў, паміж якімі падзеляць прызавы фонд у памеры 100 тысяч долараў. Першае месца ў конкурсе заняла каманда з штата Арканзас. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 18 каманд з усяго свету.

 «Камандам-пераможцам удалося паспяхова стварыць лічбавыя мадэлі фізічных і функцыянальных характарыстык дома на Марсе з выкарыстаннем спецыялізаваных праграмных інструментаў», — адзначаюць у NASA.
Чакаецца, што матэрыялы для пабудовы жылля будуць збіраць прама на Марсе, а жылыя модулі плануюць надрукаваць з дапамогай 3D-друкарак. Як адзначаюць вынаходнікі, дзякуючы такой тэхналогіі можна павялічваць плошчу будынка пры павелічэнні колькасці жыхароў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: