Наступствы пандэміі COVID-19 будуць адчувацца дзесяцігоддзямі — кіраўнік СААЗ

Кіраўнік СААЗ Тедрас Адханом Гебрэйесус ў пятніцу заявіў, што наступствы пандэміі каронавіруса будуць адчувацца на працягу дзесяцігоддзяў.
«Пандэмія — гэта крызіс у галіне аховы здароўя, які здараецца раз у стагоддзе, і яго наступствы будуць адчувацца на працягу дзесяцігоддзяў», — прыводзяць еўрапейскія СМІ словы Гебрейесуса.

Ён нагадаў, што паўгода таму СААЗ з прычыны каронавіруса абвясціла надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскай аховы здароўя, якая выклікае міжнародную занепакоенасць. Пры гэтым, кіраўнік СААЗ адзначыў, што на той момант было зафіксавана менш за 100 выпадкаў каронавіруса і ніводнага смяротнага выпадку за межамі Кітая.

У пятніцу прайшло пасяджэнне надзвычайнага камітэта СААЗ, які збіраецца ўжо чацвёрты раз па тэме каронавіруса. Камітэт можа прапанаваць новыя рэкамендацыі або мадыфікаваць існуючыя.

За час пандэміі ў свеце зарэгістравалі 17,6 млн выпадкаў захворвання, каля 680 тысяч чалавек памерла, 11 млн чалавек ачунялі.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: