НАТА правядзе найбуйнейшыя з часоў халоднай вайны вучэнні ў Еўропе

Камандзір Корпуса марской пяхоты ЗША генерал Роберт Нелер на слуханнях у камітэце па бюджэтных асігнаваннях Палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША паведаміў, што запланаваныя на восень гэтага года вучэнні НАТА ў Еўропе стануць найбуйнейшым з часоў халоднай вайны.
«Гэтай восенню ў кастрычніку пройдуць маштабныя вучэнні НАТА, якія стануць самымі буйнымі манеўрамі з амфібіямі з часоў піку халоднай вайны. Гаворка ідзе пра вучэнні Trident Juncture», — сказаў генерал.
Паводле яго слоў, у манеўрах прымуць удзел каля 45 тыс. вайскоўцаў краін НАТА, а таксама «дзясяткі і дзясяткі» караблёў і самалётаў, якія былі задзейнічаныя ў манеўрах ля берагоў Нарвегіі па адбіцці «зымітаванай пагрозы».

Генерал дадаў, што чакае «дэмаршы і іншыя дзеянні» з боку Расіі. «Але я думаю, што гэта паказвае сур'ёзнасць стратэгіі [ЗША], а таксама тое, што нашы еўрапейскія саюзнікі хочуць бачыць наша прысутнасць там [у Еўропе] і нашу прыхільнасць іх абароне», — дадаў ён.

Вучэнні Trident Juncture праводзяцца раз у тры гады і з'яўляюцца найбуйнейшымі манеўрамі НАТА. У вучэннях Trident Juncture — 2015, якія праходзілі на тэрыторыі Партугаліі, Іспаніі і Італіі, прымалі ўдзел каля 36 тыс. вайскоўцаў краін НАТА.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць