NATO не ўяўляе ніякай пагрозы для Беларусі

Заявы Лукашэнкі пра тое, што NATO перасоўвае войскі ля мяжы з Беларуссю, беспадстаўныя. Пра гэта ўвечары ў суботу, 22 жніўня, заявіла прэс-сакратарка альянсу Аана Лунгеску.


«Як мы ўжо раней далі зразумець, NATO не ўяўляе ніякай пагрозы для Беларусі ці якой-небудзь іншай краіны»,— сказала Лунгеску на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

Польскі ўрад назваў заявы Лукашэнкі «прапагандай», а прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа — «цалкам беспадстаўнымі заявамі пра ўяўныя знешнія пагрозы».

Такую рэакцыю выклікалі заявы Лукашэнкі пра «варушэнне войскаў NATO» у Польшчы і Літве паблізу ад беларускіх межаў. Ён таксама заявіў, што Беларусь будзе «без папярэджання рэагаваць» на парушэнне заходняй мяжы.

Адпаведны загад Лукашэнка аддаў міністру абароны краіны Віктару Хренину падчас наведвання палігона пад Гродна 22 жніўня.

Са слоў Хрэніна, войскі NATO ў Літве «падыходзяць да мяжы, разгортваюцца і сыходзяць». «Але мы іх бачым», — сказаў міністр. «Без папярэджання. Мы іх папярэдзілі. Калі яны парушаюць дзяржаўную мяжу, мы рэагуем без папярэджання», — адказаў на гэта Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Гродзенскую вобласць былі перакінутыя віцебскія дэсантнікі, на баявое дзяжурства заступілі тактычныя ракеты «Кропка-У», РСЗА «Паланэз» і ЗРК «С-300».

Паводле euroradio.fm, АФН



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: