Наўседа: трэці пакет санкцый ЕС павінен закрануць беларускія прадпрыемствы

Прэзідэнты Літвы і Польшчы Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі падчас візіту Дуды ў Вільню.


На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы Наўседа адзначыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі непрымальная. «Мы ініцыявалі і далей працягваем казаць пра тое, што ЕС павінен прыняць трэці пакет санкцый, як у дачыненні да юрыдычных асоб, так і прадпрыемстваў», — заявіў прэзідэнт Літвы. На думку Наўседы, дзейныя санкцыі ЕС пакуль не далі жаданага выніку, перадае REFORM.by.

Літоўскі і польскі прэзідэнты пагадзіліся, што неабходна не толькі ўзмоцніць міжнародны ціск на беларускія ўлады, але і прыступіць да распрацоўкі плана эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

Дуда заявіў, што Польшча падтрымлівае барацьбу беларускага народа за дэмакратыю і права выбіраць уладу на свабодных і справядлівых выбарах.

«Хачу ясна заявіць, што мы падтрымліваем гэтыя працэсы ў Беларусі, жадаем беларускаму народу і грамадству дабра, хочам, каб яны адчувалі сябе тымі, што жывуць у свабоднай, дэмакратычнай краіне, былі зводнымі людзьмі, часткай вялікай заходняй супольнасці», — сказаў Дуда.

У цяперашні час у санкцыйным спісе ЕС 55 беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыі на выбарах і прымяненне гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў. На гэтым тыдні Савет міністраў замежных спраў Еўрасаюза абмяркуе трэці пакет санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: