Навальны выпусціў фільм пра палац Пуціна ў Геленджыку. Кошт апартаментаў 1,35 млрд долараў (відэа)

Відэа расійскі апазіцыянер запісаў яшчэ да вяртання на радзіму. За гадзіну фільм праглядзелі амаль 500 тысяч чалавек.

«Гэта відэа Навальны запісаў да свайго вяртання ў Расію,гаворыцца ў перадмове. — Але мы адразу дамовіліся, што выпусцім яго пасля: Аляксей не хацеў, каб галоўны герой гэтага расследавання Уладзімір Пуцін думаў, што мы яго баімся і пра яго самы вялікі сакрэт распавядаем з-за мяжы.

Сёння вы ўбачыце тое, што лічыцца немагчымым ўбачыць паблізу. Разам з намі зойдзеце туды, куды нікога не пускаюць. Мы трапім у госці да Пуціна. На свае вочы пераканаемся ў тым, што гэты чалавек у сваёй цязе да раскошы, да багацця з'ехаў з глузду зусім. Даведаемся, чыімі грашыма і як фінансуецца гэтая раскоша. І як на працягу апошніх 15 гадоў даецца самы вялікі хабар у гісторыі і будуецца самы дарагі ў свеце палац».

Аляксей Навальны быў затрыманы ў аэрапорце, куды прыляцеў пасля 5-месячнага лячэння ў Германіі. Там ён апынуўся пасля спробы атручвання «Навічком». 18 студзеня Навальны быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА.

Нагадаем, прыхільнікі Навальнага заклікаюць расіян да масавых мітынгаў 23 студзеня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: