Апазіцыя атрымала большасць на выбарах у 10 раёнах Масквы

Паводле папярэдніх вынікаў муніцыпальных выбараў у Маскве, у шэрагу акругаў лідарства мае апазіцыя. У рэгіёнах Расіі перамогаў апазіцыі пакуль не зафіксавана.

Ілля Яшын, архіўнае фота www.svaboda.org

Мясцовыя выбары прайшлі 10 верасня больш як у 80 рэгіёнах Расіі, яўку ацэньваюць у 14–15%, перадае «Інтэрфакс». У 16 рэгіёнах выбіралі губернатараў. Паводле «Інтэрфаксу», на ўсіх губернатарскіх выбарах яўка была 30–50%, перамагаюць кандыдаты партыі ўлады «Единая Россия».

Амаль 200 апазіцыянераў, паводле папярэдніх вынікаў, сталі муніцыпальнымі дэпутатамі ў Маскве, піша «Новая газета». Паводле звестак Meduza, апазіцыя атрымала бальшыню ў прынамсі 10 раёнах Масквы. Усяго на 125 раёнаў Масквы прыпалі 1036 кандыдатаў ад «аб’яднаных дэмакратаў», да якіх залічваюць як «несістэмную» апазіцыю, так і камуністаў і чальцоў «Справедливой России». «Новая газета» называе такія вынікі «маленькай муніцыпальнай рэвалюцыяй».

У Краснасельскім раёне Масквы, верагодна, перамог рух «Солидарность» на чале з апазіцыянерам Іллём ЯшынымПаводле яго, «Солидарность» узяла 7 мандатаў з 10, «Единая Россия» – 3. У Хамоўніках, дзе дэпутатам мае стаць у тым ліку карэспандэнт «Новой газеты» Ілля Азарне прайшоў ніводзін кандыдат партыі ўлады. У Басманнай акрузе апазіцыя атрымала, верагодна, тры мандаты з чатырох, у тым ліку пра перамогу гаворыць 21-гадовая апазіцыянерка Люся Штэйн. Кандыдаты ад апазіцыі — пераважна ад партыі «Яблоко» — перамагаюць у Цвярскім, Гагарынскім, Акадэмічным раёнах Масквы і ў Якіманцы.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: