Navi трыумфальна праспявалі ў Кіеве па-беларуску хіт Джамалы «1944» (відэа)

Пераможца беларускага адбору на «Еўрабачанне-2017» Navi выступіў учора ва ўкраінскай сталіцы падчас першага паўфіналу адбору на конкурс. «Еўрабачанне-2017» пройдзе ў маі ў Кіеве.

Navi праспявалі сваю песню, прысутныя віталі яе воклічам «Жыве Беларусь!». Затым Navi паведамілі, што часткова пераклалі на беларускую мову хіт «1944», з якім Джамала перамагла на «Еўрабачанні» ў мінулым годзе.

Navi выканалі песню па-беларуску, а Джамала, што была ў журы, праслязілася і горача падзякавала беларусам. «Мне дужа прыемна», — сказала яна.

Зала вітала беларусаў авацыямі. Старшыня журы Канстанцін Меладзэ заявіў, што будзе ў маі галасаваць за беларусаў.



Паводле «Нашай Нівы»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Святлана
  • 2017-02-05 18:20:40
Слёзы на вачах... Малайцы! Перамогі!

Больш цікавага на «Новым Часе»: