Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Навошта Берлін павялічыць дапамогу для ўцекачоў з Афрыкі?

50 мільёнаў еўра будуць скіраваныя для стварэння мінімальна прыстойных умоваў жыцця ў лагерах на тэрыторыі Лівіі.
Канцлер Германіі намераная павялічыць дапамогу для ўцекачоў з афрыканскага кантынэнту на 50 мільёнаў еўра. Пра гэта Ангела Меркель заявіла пасля сустрэчы з камісарам ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі ды генеральным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі па справах міграцыі Уільямам Лэйсі Суінгам.

Сустрэча была прысвечаная супрацьдзеянню нелегальнай міграцыі з Лівіі да Еўропы. Па словах Ангелы Меркель, дадатковыя грошы будуць выдзеленыя на тое, каб запэўніць мігрантам, якіх затрымалі ля берагоў Лівіі ды адправілі ў лагеры ў гэтай краіне, мінімальна прыстойныя ўмовы ўтрымання.

Ангела Меркель выступае за тое, каб Еўразвяз заключыў з Лівіяй такое ж пагадненне, як з Турцыяй. Анкара пагадзілася прымаць на сваю тэрыторыю мігрантаў, якім адмовілі ў праве на прытулак у Еўрапейскім звязе. У замен Турцыя атрымала фінансавую дапамогу, а таксама паўнамоцтвы праводзіць селекцыю і высылаць на эўрапейскі кантынэнт уцекачоў, якія маюць права на атрыманне прытулку. Асноўнай перашкодай для заключэння такога пагаднення з Лівіяй з'яўляецца тое, што там ідзе грамадзянскай вайна і ўрад у Трыпалі не кантралюе ўсёй тэрыторыі краіны.


Польскае Радыё


Каментаваць