Навукоўцы растлумачылі, чаму жанчыны менш схільныя хварэць на COVID-19

Даследчыкі апыталі 22 тысячы чалавек у Еўропе, ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі і знайшлі адрозненні ў паводзінах жанчын і мужчын ва ўмовах пандэміі, паведамляе korrespondent.net.



Жанчыны могуць быць менш уразлівыя да COVID-19, чым мужчыны, таму што больш сур'ёзна ставяцца да пандэміі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага навукоўцамі італьянскага ўніверсітэта Баконі.

Даследнікі праводзілі апытанне ў некалькі этапаў сярод 22 тысяч жыхароў Аўстраліі, Аўстрыі, Францыі, Германіі, Італіі, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Як высветлілася, што 59% рэспандэнтаў-жанчын лічаць каронавірус сур'ёзнай пагрозай здароўю чалавека. Пры гэтым сярод мужчын з гэтым сцвярджэннем пагадзіліся каля 49%.

Акрамя таго, жанчыны больш падтрымліваюць дзяржаўную палітыку наконт сацыяльнай дыстанцыі, а таксама правілы паводзін падчас каранціну ў грамадскіх месцах.

Больш за ўсё адрозненняў паміж мужчынамі і жанчынамі звязаныя з паводзінамі, якія найперш служыць абаронай для іншых, напрыклад, кашлям у локаць, абвяшчаюць вынікі апытання.

Навукоўцы дадаюць, што адрозненні ў паводзінах мужчын і жанчын падчас пандэміі былі менш прыкметныя сярод сямейных пар, а таксама сярод тых, хто непасрэдна пацярпеў ад каронавіруса.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: