Навукоўцы змаглі з дапамогай Wi-Fi "бачыць" скрозь сцены

Спецслужбы, выкарыстоўваючы распрацоўкі навукоўцаў з універсітэцкага каледжа Лондана, зацікавіліся магчымасцю адсочваць перамяшчэнне чалавека ў суседнім памяшканні пры дапамозе Wi-Fi.



Фота Reuters


Аб гэтым паведамляецца на сайце IEEE Spectrum, перадае УНІАН.

Рух прадметаў, якія маюць прымачы выпраменьвання, навукоўцы прапанавалі адсочваць, выкарыстоўваючы доплераўскія зрухі частаты выпраменьвання (якія ўзнікаюць пры перамяшчэнні прадметаў) у Wi-Fi або мабільныя сігналы.

Новая тэхналогія здольная адсочваць перамяшчэнні людзей за бетоннымі сценамі таўшчынёй да 25 сантыметраў. Па словах распрацоўшчыкаў, яна ўжо дазваляе (дзякуючы размешчанаму ў руцэ смартфону) адсочваць жэсты чалавека.

Працай спецыялістаў зацікавіліся спецслужбы. У прыватнасці, перспектыўная тэхналогія дазваляе адсочваць перамяшчэнні людзей за сценамі і праводзіць, у выпадку неабходнасці (напрыклад, тэрарыстычнай пагрозы), іх кропкавую ліквідацыю.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: