Названы самыя папулярныя гарады свету ў 2018 годзе

Эксперты аналітычнай кампаніі Euromonitor не сталі чакаць канца года і апублікавалі спіс самых наведвальных гарадоў свету. Шэсць з дзесяці найбольш наведвальных знаходзяцца ў Азіі.
Ганконг. Фота: varlamov.ru

Ганконг. Фота: varlamov.ru

Лідарамі у 2018-ым годзе сталі Ганконг (29,8 мільёнаў гасцей), Бангкок (23,7 млн.) і Лондан (20,7 млн.).

10 самых наведвальных гарадоў свету:

1. Ганконг
2. Бангкок
3. Лондан
4. Макао
5. Сінгапур
6. Парыж
7. Дубай
8. Нью-Ёрк
9. Куала-Лумпур
10. Шэньчжэнь

Усяго ў рэйтынг ўвайшла сотня гарадоў з шасцісот даследаваных. Пры складанні топ-100 ўлічвалася колькасць замежных турыстаў, якія правялі ў горадзе не менш за суткі незалежна ад мэты візіту. З статыстыкі выключылі лакальных турыстаў, працоўных, а таксама студэнтаў, якія знаходзяцца ў краіне больш за год. Што да Еўропы, то найбольшую цікавасць для турыстаў прадстаўлялі тут Стамбул, Рым, Анталья, Прага, Амстэрдам, Барселона, Мілан і Вена.

racyja.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!