Названыя ўладальнікі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы

Вызначаныя нобелеўскія лаўрэаты ў галіне эканомікі. Прэмію прысудзілі двум даследчыкам за ўлік змяненняў клімату і рост тэхналогій у макраэканоміцы.

Фота: Twitter / Нобелеўская прэмія

Сталі вядомыя ўладальнікі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. У гэтым годзе яе ўладальнікамі сталі навукоўцы Уільям Нордхаус і Пол Ромер. Пра гэта піша “The Guardian”.

Нордхаусу прысудзілі прэмію за інтэграцыю змяненняў клімату ў макраэканамічны аналіз. Што тычыцца Ромера, то ён атрымаў прэмію за інтэграцыю ў гэтую сферу тэхналагічных інавацый.

Абвяшчэнне імёнаў пераможцаў адбылося падчас прэс-канферэнцыі ў Стакгольме.

Такім чынам, цяпер вядомыя імёны ўсіх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі гэтага года. Уручэнне прэміі ў галіне літаратуры ў гэтым годзе было адменена ў сувязі са скандалам у камітэце.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: