Не прайшло і тыдня. У Літве затрымалі партыю беларускіх цыгарэт на больш за 1 млн еўра

Літоўскія мытнікі перахапілі чарговую партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт.


Грузавы аўтамабіль 15 ліпеня заязджаў у Літву з Беларусі праз пункт пропуску «Райгардас». Паводле дакументаў ён вёз 21,5 тон драўляных пліт у Каўнас, але мытнікі вырашылі прасканаваць аўтамабіль, піша REFORM.by.

Высветлілася, што акрамя пліт у машыне перавозілася каля 300 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk Capital MS. Іх кошт ацэньваецца ў больш за 1 млн еўра, паведамляе мытня Літвы.

Варта адзначыць, што за тры дні да гэтага на гэтым жа пункце пропуску мытнікі выявілі кантрабандную партыю беларускіх цыгарэт на амаль 2 млн еўра.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: