Непагадзь у Азіі забрала жыцці некалькіх соцень чалавек

Індыю і Пакістан заліваюць моцныя ліўні, а ў Кітаі і В'етнаме расце колькасць ахвяр тайфунаў.

Наступствы тайфуна ў Кітаі. Фота: twitter.com/XHNews

Сезонныя цыклоны абрынуліся на Кітай, В'етнам, Індыю і Пакістан і выклікалі стыхійныя бедствы, у якіх, па стане на панядзелак, 12 жніўня, загінула некалькі сотняў чалавек.

Так, колькасць ахвяр тайфуну Лекімі, што накрыў Кітай, узрасла да 44 чалавек.

На ўсходзе правінцыі Шаньдун зафіксавана пяць смерцяў з-за тайфуну. Сем чалавек прапалі без вестак пасля сходу апоўзня ў прыбярэжных раёнах. Яшчэ дзевяць чалавек прапалі без вестак на ўсходзе кітайскай правінцыі Чжэцзян, паведамляюць мясцовыя ўлады. На дадзены момант у рэгіёне вядуцца выратавальныя работы.

На поўдні Індыі звыш 170 чалавек загінулі за апошні тыдзень у выніку ліўняў і паводак у штатах Керала, Махараштра і Карнатака.

Але найбольш з-за непагадзі пацярпеў штат Керала — тут за апошнія чатыры дні загінулі не менш за 72 чалавекі, больш за 160 тысяч былі эвакуяваныя. Толькі за апошнія суткі ў гэтым рэгіёне былі зарэгістраваныя звыш 30 смяротных выпадкаў.

Усяго з закранутых паводкамі раёнаў у гэтых трох штатах былі эвакуіраваныя ўжо некалькі сотняў тысяч чалавек. Між тым, як інфармуе Метэаралагічны дэпартамент Індыі, навальнічныя ліўні ў гэтых рэгіёнах не спыняцца яшчэ як мінімум некалькі дзён.

У Пакістане па меншай меры 161 чалавек загінуў у выніку моцных сезонных дажджоў, мусонаў. Моцныя ліўні пачаліся яшчэ ў ліпені, а 12 жніўня на ўзбярэжжы, дзе знаходзіцца 20-мільённы горад Карачы, таксама чакаюцца ападкі.

Загінулымі толькі ў Карачы з'яўляюцца амаль два дзясяткі чалавек.

Прадстаўнік арміі краіны заявіў, што ваенныя і грамадзянскія спецыялісты адпампоўваюць ваду з затопленых вуліц мегаполіса.

На паўднёвыя і цэнтральныя раёны В'етнама абрынуўся тайфун Віпа, які выклікаў паводкі. Колькасць загінуўшых ужо дасягнула 24 чалавек. Пра гэта заявілі мясцовыя ўлады ў панядзелак.

На поўдні амаль 3,9 тысячы дамоў і больш за 22 тысячы гектараў сельскагаспадарчых культур былі затопленыя, галоўным чынам у правінцыі Лам Донг. Паводкі таксама пашкодзілі больш за 30 кіламетраў нацыянальных дарог, у тым ліку дарогу, што вядзе ў турыстычны горад Далат.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!