Невядомая аўтакефалія Чувашыі

Пакуль частка ўкраінскіх праваслаўных марыць атрымаць аўтакефалію, нечакана ўсплыў цікавы гістарычны факт.

Царква ў Чабаксарах. Фота wikipedia.org

Высвятляецца, што ў 1920-я гады правінцыйная Чувашыя здолела дамагчыся статусу аўтакефаліі ад Масквы. Чувашская аўтакефальная нацыянальная праваслаўная царква, створаная на аснове чувашскіх нацыянальных парафій, была зарэгістраваная ў дзяржаўных органах 7 жніўня 1924 года.

Ініцыятарам і арганізатарам гэтага працэсу стаў протаіерэй Васіль Красноў, які скарыстаўся спрэчкамі ў асяроддзі расійскага праваслаўя. У барацьбе з царкоўнымі апанентамі бальшавікі дазволілі Краснову стварыць цалкам незалежную ад Масквы царкву.

Праўда, эксперымент працягваўся нядоўга. Прыкладна ў 1930 годзе Чувашская аўтакефальная царква спыніла сваё існаванне, а яе структуры зноў сталі падпарадкоўвацца Маскве.

Застаецца дадаць, што прадстаўніцтва РПЦ у Чувашыі было павышанае ў статусе да мітраполіі ў кастрычніку 2012 года.

Паводле расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • А.б
  • 2018-10-27 12:38:58
РПЦ...РПЦ....аўтакефалія...Вы б лепей зьмясьцілі тут чувашскую вышыванку , а побач беларускую ды параўналі нацаянальныя арнаменты, цікава, якія высновы вы б зрабілі ?

Больш цікавага на «Новым Часе»: