Нідэрланды. Галандская «мова нанова»

Нечакана для ўсіх вялікую падтрымку ў Амстэрдаме атрымала ініцыятыва ў абарону галандскай мовы.

Фота www.timefortravel.ru

Мову Шэкспіра ў Амстэрдаме сапраўды можна пачуць на кожным куце. Гэта тлумачыцца тым, што горад вельмі папулярны сярод турыстаў.

Доўгі час экспансію англійскай мовы ігнаравалі, пакуль раптам не паўсталі мясцовыя жыхары. Цяпер абаронцы мовы фармуюць групоўкі, якія здзяйсняюць рэйды па грамадскіх месцах у пошуках тых, хто аддае перавагу англійскай, а не галандскай.

Ужо ёсць першыя перамогі — актывістам удалося зачыніць кампанію «Amsterdam Cheese Company», якая ў рэкламе і тэкстах меню выкарыстоўвала толькі англійскую мову.

На думку ініцыятараў кампаніі, вяртанне галандскай мовы будзе спрыяць росту грамадзянскай адказнасці бюргераў за свой горад.

Наступнай тэмай кампаніі стане вяртанне лекцый на галандскай у мясцовых ВНУ. Сёння ва ўніверсітэтах Нідэрландаў на некаторых факультэтах — напрыклад, на псіхалагічных, — выкладаюць выключна на англійскай.

Паводле нямецкай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: