Нідэрланды ўхвалілі пагадненне з Украінай пра расследаванне крушэння MH17

Украіна абавязваецца выконваць рашэнні галандскага суда па справе аб крушэнні «Боінга» MH17 ў Данбасе. Адпаведнае пагадненне летась падпісалі міністры абедзвюх краін, цяпер яго ўхваліў парламент Нідэрландаў.
REUTERS

REUTERS

У дакуменце адзначаецца, што паміж дзвюма краінамі ёсць шэраг дзеючых пагадненняў, аднак яны «не заўсёды адаптаваны да спецыфічнай сітуацыі па арганізацыі судовага працэсу над вінаватымі ў крушэнні MH17 і іх крымінальнага пераследу».

Каб прыбраць гэтыя неадпаведнасці, Украіна і Нідэрланды заключылі «шэраг дадатковых дамоўленасцей». У прыватнасці, прыняты дакумент абавязвае Украіну праводзіць расследаванне ў адпаведнасці з нормамі галандскага крымінальнага права і выдаваць Нідэрландам падазраваных. Акрамя таго, ён прадугледжвае магчымасць праводзіць допыт падазраваных па відэасувязі і абавязвае Кіеў прыводзіць у выкананне прысуды галандскага суда ў дачыненні да сваіх грамадзян.

Самалёт кампаніі «малайзійскіх авіялініі», які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся 17 ліпеня 2014 года ў Данецкай вобласці. Ахвярамі катастрофы сталі 298 чалавек, большасць з якіх былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Для расследавання таго, што здарылася, была створана Аб'яднаная следчая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Аўстраліі, Бельгіі, Малайзіі, Нідэрландаў і Украіны (прадстаўнікоў Расіі там няма). У канцы мая яна абвясціла аб сваёй папярэдняй выснове, што самалёт быў збіты расійскай зенітнай ракетнай устаноўкай «Бук», якая належала 53-й зенітнай ракетнай брыгадзе, што дыслакуецца пад Курскам. Пасля гэтага дакладу Кабмін Нідэрландаў заявіў, што будзе лічыць Расію адказнай за крушэнне самалёта.

У Малайзіі высновы Нідэрландаў пакуль не падтрымалі: міністр транспарту гэтай краіны Энтані Локе заявіў, што пакуль няма неабвержных доказаў датычнасці да крушэння Расіі.

Масква абвінавачванні ў датычнасці да авіякатастрофы адмаўляе. Мінабароны заявіла, што ні адзін зенітны ракетны комплекс Узброеных сіл ніколі не перасякаў расійска-ўкраінскую мяжу. Улады Расіі таксама настойваюць на ўдзеле сваіх экспертаў у расследаванні здарэння.

rbc.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць