Нідэрланды выслалі чатырох расіян, якія рыхтавалі кібератакі на Арганізацыю па забароне хімзброі

Міністр абароны Нідэрландаў таксама заявіла, што расійскія афіцэры спрабавалі выкрасці матэрыялы расследавання абставінаў знішчэння «Боінга» рэйса MH17.
Ілюстрацыя pixabay.com

Ілюстрацыя pixabay.com



Праваахоўныя органы Нідэрландаў выслалі з краіны чатырох грамадзян РФ, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі кібератакі на Арганізацыю па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) у красавіку гэтага года. Пра гэта паведамляе BBC, спасылаючыся на заяву нідэрландскіх чыноўнікаў, піша unian.net.

Аперацыя расійскага ГРУ, як мяркуецца, была нацэлена на штаб-кватэру АЗХЗ у Гаазе. Чацвёра ідэнтыфікаваных нідэрландскімі праваахоўнікамі падазраваных мелі пры сабе дыпламатычныя пашпарты. Сярод іх быў IT-спецыяліст і агенты падтрымкі. Як паведамляе Associated Press, міністр абароны Нідэрландаў Жанін Хеніс-Плассхарт заявіла, што афіцэры расійскай выведкі спрабавалі выкрасці матэрыялы расследавання абставінаў знішчэння «Боінга» рэйса MH17 над Данбасам.

АЗХЗ займалася расследаваннямі хіматак у Сірыі, а таксама расследаваннямі ўжывання расійскага атрутнага рэчыва «Навічок» у Вялікабрытаніі. У красавіку эксперты АЗХЗ пацвердзілі, што пры замаху на былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі было выкарыстана рэчыва "Навічок". У верасні АЗХЗ таксама пацвердзіла, што смерць 44-гадовай брытанкі Дон Стэрджэсс, што пацярпела ў Эймсбері, наступіла ў выніку атручвання «Навічком».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: