Нямецкія «Зялёныя» павялічваюць адрыў ад партыі Меркель

Падтрымка блока кансерватараў ХДС/ХСС працягвае змяншацца, дасягнуўшы 24%. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Kantar для Bild am Sonntag.


Лідарамі сімпатый немцаў застаюцца «Зялёныя» — цяпер за іх гатовыя аддаць галасы 27% выбаршчыкаў, перадае АФН. Такім чынам, адставанне ХДС/ХСС складае ўжо 3 працэнтных пункта.

Некалькі ўзрасла — да 15%, — падтрымка нямецкіх сацыял-дэмакратаў, а таксама левых дэмакратаў — да 11%. Нязменнымі застаюцца рэйтынгі «Левых» (7%) і ультраправых з AfD (10%).

Апытанне праводзілася з 22 па 28 красавіка. 1442 рэспандэнты адказалі на пытанне, за якую палітычную партыю яны прагаласавалі б, калі б выбары адбыліся ў наступную нядзелю.

Выбары ў Бундэстаг пройдуць у Германіі 26 верасня. Нядаўна лідарам гонкі сталі «Зялёныя», якія вылучылі адну з лідарак партыі Аналену Баербок у якасці кандыдата ў канцлеры.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: