Нямеччына абмяжоўвае сацыяльную дапамогу для мігрантаў

Бундэстаг прыняў закон па гэтым пытанні, падрыхтаваны Міністэрствам працы.
Паседжанне Бундэстагу

Паседжанне Бундэстагу


Нямецкі парламент абмежаваў сацыяльныя льготы для беспрацоўных грамадзянаў іншых краінаў Еўрасаюза. Бундэстаг прыняў закон па гэтым пытанні, падрыхтаваны Міністэрствам працы.

Паводле новых правілаў, жыхары іншых краін ЕС, якія прыязджаюць у Нямеччыну, але не пачынаюць працаваць, не будуць мець права на сацыяльную дапамогу. Гэткае права яны атрымаць, як мінімум, пасля пяці гадоў пражывання ў нямецкай дзяржаве.

Паводле ўладаў, гэта павінна зменшыць колькасьць мігрантаў, у асноўным з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія пасяляцца ў Нямеччыне выключна па прычыне сацыяльных выгадаў.

Закон з'яўляецца адказам на прысуд аднаго з нямецкіх судоў, паводле якога беспрацоўныя грамадзяне іншых краін ЕС павінны атрымліваць у Нямеччыне дапамогу, якая загарантуе ім годнае жыццё. Прысуд выклікаў супраціў мясцовых уладаў, якія перасцерагалі, што прэцэдэнт можа прывесці да хвалі махлярства.

Нямецкае Міністэрства працы супакойвае, што большасць замежнікаў з ЕС, якія ў цяперашні час карыстаюцца ў краіне сацыяльнай дапамогай, захавае права на яе.

Паводле беларускай службы Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: